ПАЛІТВЯЗЕНЬ МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ ІДЗЕ КАНДЫДАТАМ У ДЭПУТАТЫ PDF Печать E-mail
17.07.2012 16:20

Statkevich2У Віцебскай вобласці рэгіструюць ініцыятыўныя групы па вылучэнні палітвязня Мікалая Статкевіча ў кандыдаты.

Як паведамляе сайт spring96.org, ва ўсіх 14 акругах вобласці будуць рэгістравацца ініцыятыўныя групы за вылучэнне кандыдатам на парламенцкія выбары палітвязня Мікалая Статкевіча.

Як распавёў Аляксей Гаўруцікаў, аднапартыец Статкевіча, у большасць камісіяў дакументы ўжо пададзены.

«Наша ініцыятыўная група — гэта больш за 100 чалавек, я падаю дакументы ў камісіі. Яшчэ нідзе нам не адмовілі, паўсюль прымаюць. Наша мэта — прыцягнуць увагу да наяўнасці палітвязняў у краіне, да таго, што за кратамі сядзяць тыя, каго падтрымлівае народ, і хто цалкам заслугоўвае таго, каб быць абраным у Парламент».